Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2022 в 19:10, Обновлено 21 февраля 2022 в 20:37
196 просмотров

Мова — галоўнае адрозненне аднаго народа ад іншага. 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты раз мы вырашылі зрабіць свята па-новаму.
За 2 дні да падзеі на ўваходзе ў гімназію была прымацавана аб’ява. У ёй, акрамя напамінання пра Дзень роднай мовы, была прапанова ўстанавіць на мабільныя тэлефоны QR-сканер.

Наступны сюрпрыз — прымацаваны QR-код, які накіроўваў усіх зацікаўленых да гімназічнай газеты. Там, таксама закадзіраваныя, падрыхтаваныя заданні.

КРОК 1: Знайдзі на тэрыторыі гімназіі 5 выказванняў беларускіх класікаў пра родную мову.

КРОК 2: Зрабі фота на тэлефон у бібліятэцы гімназіі з любімай кнігай на беларускай мове. Дашлі яго на электронную пошту гімназіі.

КРОК 3: Пакінь сваё пажаданне аднакласнікам. Яно павінна быць напісана па-беларуску. Замацуй яго на стэндзе ў холе 2 паверха.

КРОК 4: Прымі ўдзел у запісе відэакалажа «Чытаем разам па-беларуску».

Зробленыя ў бібліятэцы гімназіі індывідуальныя і калектыўныя фота з любімай кнігай на беларускай мове адпраўлялі на электронны адрас гімназіі.

Пажаданні аднакласнікам былі розныя: ад вітання і вясёлай усмешкі да 100 балаў на ЦТ. Гэта залежала ад узросту навучэнцаў і ад іх сённяшніх жыццёвых установак.

Самымі актыўнымі сталі вучні 5, 9, 10  класаў. Яны выканалі ўсе прапанаваныя заданні. Акрамя ўсіх зробленых крокаў (а іх прайшлі многія), яны запісалі відэакалаж: чыталі калектыўна верш на беларускай мове, знайшлі усе пяць выказванняў беларускіх аўтараў пра родную мову.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.