Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2025 в 17:02
32 просмотра

21 лютага наша краіна адзначыла Дзень роднай мовы. Гэтае свята нагадвае пра тое, як важна любіць родную мову, захоўваць народныя традыцыі, разумець і паважаць культуру любога народа. Знаёмства з нацыянальнымі звычаямі, традыцыямі, культурай, фальклорам пашырае кругагляд дзіцяці, дапамагае ўсвядоміць шырыню і разнастайнасць навакольнага свету.
Родная мова з’яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнай гордасці. Менавіта родная мова дапамагае духоўнаму развіццю асобы дзіцяці. Далучаючы дзяцей да вялікай цэннасці і святыні свайго народа.
З гэтай мэтай у Чашніцкай гімназіі стала традыцыйным правядзенне мерапрыемстваў да Дня роднай мовы. Цікавыя і змястоўныя заданні садзейнічалі не толькі фарміраванню ў дзяцей павагі і любові да роднай мовы, але і ўзбагацілі іх новымі ведамі, далучылі да духоўнай спадчыны нашага народа.

У межах Міжнароднага дня роднай мовы настаўнікі і вучні 3-х класаў удзельнічалі ў квэст-гульні «Збяры Беларусь у сваім сэрцы», а вучні 4-класаў былі заняты ў моўным турніры «Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова!». Падчас мерапрыемстваў вучні далучыліся да вытокаў беларускай народнай культуры праз вусную народную творчасць, дазналіся шмат новага пра гісторыю і культуру нашага народа, пра яго духоўную і гістарычную спадчыну. Усім сёння было цікава і пазнавальна. Будзе пра што расказаць сваякам і сябрам.

Для вучняў 5-7 класаў прайшоў інтэлектуальны турнір «Таямніцы роднай мовы». Падчас мерапрыемства ўдзельнікі разгадвалі крыжаванку, да рускіх слоў падбіралі беларускія адпаведнікі, тлумачылі беларускія прыказкі і фразеалагізмы. Мерапрыемства садзейнічала ўзбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, далучыла іх да таямніц роднай мовы.

Для вучняў 9-11 класаў была праведзена віктарына «Моўныя самацветы». Удзельнікі мерапрыемства атрымалі магчымасць не толькі актуалізаваць веды пра фразеалогію як раздзел мовазнаўства, але і выканаць інтэрактыўныя заданні на вызначэнне фразеалагізмаў, суаднесенасць фразеалагізмаў і іх значэнняў, сінінімію дадзеных лексічных адзінак, а таксама творчае заданне па рабоце з тэкстамі. Заданні прапаноўваліся на розныя ўзроўні складанасці. Усе ўдзельнікі справіліся «на выдатна»!
Спадзяёмся, што на выхадзе вынеслі пару арыгінальных беларускіх слоў, данеслі іх дадому, расказалі бацькам, то, напэўна, запомнілі, што мы – беларусы. Што мы – самабытны, таленавіты народ.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.