Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2020 в 21:37
285 просмотров

Як не любіць нашу родную мову, такую мілагучную і напеўную?! Як хораша і каларытна гучаць словы па-беларуску! Хто паспрабаваў смак беларускай мовы, той ніколі яго не забудзе.
У нашай навучальнай установе прайшоў цэлы тэматычны Тыдзень, прысвечаны роднай мове. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры В.П.Смірнова падрыхтавала многа цікавых мерапрыемстваў, каб заахвоціць вучнёўскую моладзь вывучаць беларускую мову, размаўляць на ёй кожны дзень, карыстацца ў паўсядзённым жыцці.
Дэвізам Дня сталі словы “Мова родная – мова модная!”. “Будзь у трэндзе – размаўляй па-беларуску!” – гэты выраз часцей за ўсё гучаў сярод навучэнцаў падчас тэматычнага Дня. Школьнікі нават выпраўлялі памылкі адзін у аднаго ў вымаўленні беларускіх слоў. Гэта сведчыць аб тым, што наша моладзь не губляе сваіх каранёў, не цураецца сваёй спадчыны, а імкнецца яе зберагчы, захаваць сваё роднае слова.
Кожны вучань быў задзейнічаны падчас мерапрыемстваў. Малодшыя школьнікі малявалі ілюстрацыі да знакамітых твораў беларускіх аўтараў, вучні старэйшых класаў правялі акцыю “Пазнай больш сакавітых беларускіх слоў!”. Па радыё гучалі беларускія песні, беларускія вершы.
Атрымалася сапраўднае свята беларускага слова, якое натхняе, ад якога адчуваеш цяпло роднай зямлі, роднай хаты. Няхай гучаць беларускія словы з вуснаў нашых дзяцей!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.